Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

И молицца гэтак, и жалицца гэтак,
А скольки слйоз вылиў, сам хыба не знаў,
Клянецца на жонку, клянецца на дзетак,
Што йон не гультай, а што Бог гэтак даў,
Што град выбиў збожэ усйо да калиўка,
Так збиў, нибы конь пакачаўся ў траве;
А дображ была так абсеяна ниўка,
Як глянеш, здаецца, па ней штось плыве.
«Эй! шчыра, паночку», йон гэтак гаворэ:
«С сахой, з бараной увиваўся я ў поли.
«Ару, бараную да поту, а скора,
«А ўсйо, каб зрабици, а ўсио, як найболей;
«Аж глянуци люба, абсеяў шнур цэлы;
«Лялея—пшаничка, авйос и ячмень,
«Лялея—други шнур, с жытцом ужо белы;
«Хаджу и любуюся кажниньки дзень.
«Вот, думаю, будзе и крупак, и хлеба,
«Што лишняе, ў Минск павязу и прадам;
«Вот будзе и соли, эй, ласкаў Бог з неба!
«Атсыплю ў магазын, падатки атдам…
«Напрасныяж думки были усйо гэта:
«Нядоли праўдзивай, знаць, родны я сын!
«Напрасна я биўся вясну так и лета:
«Усю маю працу дзень знишчыў адзин.
«Раз неяк на небе з’явилася хмура;
«Усяки з нас летняму дожджыку рад;
«Но тут ишла страшная летняя бура,
«О, Божэ, хацяб не пасыпаўся град!
«Гром глуха грахочэ пад небам высоким,
«Прыцихнули птушки, схаваўся каршун,
«Мигнула маланка атблескам далйоким,
«Ударыў у елку гняўливы пярун.