Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Эй! песняж ад вас, як ад пней, адабьецца;
Вы й песню бы рады здушыць, аплеваць,
Бо ў песнях шмат скаргаў на хциўцаў нясецца,
А ў скаргах бяздольных шмат праўды чуваць.
Гуляйце да часу уцехай шалйонай,
А можэ и памяць надойдзе кали;
Эй! каб не спаткала вас доля Нарона!
Рым можных шаленства к упадку звяли…
Зашоў я раз к пану за нейкай патрэбай;
Сяджу, аж прыходзе из вйоски мужык,
Худы, чуць жывы, знаць даўно на еў хлеба,
Хоць праўда, к бязхлебью з йих кажны прывык.
Ушоў, весь трасецца, стаиць у царозе,
Баицца йсци далей, ат, ведама гад!
Йон тольки адважны дрыжаць на марозе,
Крывавы пот лици, каб пан быў багат.
Стаиць и ўздыхае, и слйозы ўцирае,
З наги на нагу праступае усйо так,
Гняце, знаци, думка яго неўдалая.
Аж пан запытаўся: «Што скажэш, бедак?»—
«Паночку миленьки!» той гэтак азваўся:
«Будзь ласкаў, змилуйся над горам маим,
«Дай хлеба, ци жыта: я ўсюдах цягаўся,
«Нидзе не дастаў, сам галодны саўсим,
«И дома сямйора дзяцей асталося,
«Нятоплена печка, нима што варыць,
«А дзетки заводзяць и жонка галося…
«Няйдзи хоць у хату, так труднинька жыць.
«Будзь ласкаў, паночку! як будзе работа,
«Я ўдвое за ласку табе адраблю.
«Дай с пудзик, мей литасць над нашай бядотай,
«Пажыч, бо циж буду я грысци зямлю?!»