Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Чымсяб корму не стала прадвесням зимным
Для скацинки; тады… хоць душой загавей,
Дружна йдзи, бедны люд, кали сонцэ к касьбе
Заве з неба, ды голадам мучышся ты.
Рэж траву, дабывай долю силай сабе!
Часам выйдзеш и ты з беднаты, з цемнаты.
Дружна йдзи, бедны люд, и с зары дазары
Працуй, бийся, ня гнися пад лямкай цяжкой!
И за праўду сваю, дачэкаўшы пары,
С касой вострай сваей дружна, смела пастой!

|}




Град.

О вы, што век цэлы адзеты и сыты,
И з думкай аднэй, каб пражыць весялей!
Ци бачыла нэндзу у вйосцы забытай?
Ци бачыли працу загнаных людзей?
Ци гнуўся з вас хто над сахою у поли?
Ци вйоз з вас каторы да места дроў воз
На хунт яки крупаў, на хунт яки соли?
Ци пйокся на сонцы, ци мйорз у мароз?
Палац ваш смяецца над нэндзай бедачай,
Век музыка, песни и сытасци крык.
А там гэт, у вйосцы и стогне и плачэ,
Ваш брат, пагарджаны галодны мужык.
Пад потам арэ, барануе и сее,
Каб белага хлеба згатовиць для вас,
А хтож з вас яго у бядзе пажалее?
Паслухалиж песни яго вы хоць раз?