Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

За змарлые, за жывые,
Душки, за жыццё,
За скацинку, за збажынку.
И за ўсйо, за ўсйо.
Гэй, малитвам, быццам битвам,
Старйо атдалось,
А спад воку глядзиць к боку,
Ци даюць хоць штось.
Вот паследни у вабедни
Кончыўся «падай»;
Сыплюць людзи, што то будзе,
Старчэ, намагай!
Ниспакойна с силай двойнай
Песень гул памкнуў,
И ўвесь гэты рой распеты
Руки працягнуў.
Дыдак густа й хлеба лусты
Сыпяцца, пры чом
Разам с хлебам, за што трэба
Малицца дзядом.
Час праходзе, годзе, годзе
Глядзець на полк наш!
Пашли людзи, што то будзе,
Кончыўся кирмаш.
С торбай кажны, з думкай важнай:
«Ци дзе больш дадуць»,
Даўным следам дзед за дзедам
С кирмашу идуць.

|}