Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Шавец.

Я шавец-маладзец,
Знаю дзела свайо;
Слухаць мусяць мяне
Капылы и скур’йо,
Дружна праца идзе
Пры варштаце маим:
Жонка дратву прадзе,
Вучень сучэ яе.
Я сам крой намачыў,
На капыл нацягнуў,
Стуку-стук малаток,
Шылам, дратвай мигнуў.
Падашву прылажыў,
Нагнаў штыфтаў кругом,
Абсац гладка прыбиў,
Дый падкоўку на йом.
Капыл выдзер и вот
Бот на траме висиць.
Эй дзивися, панок,
Добра будзе насиць!
Эй! дзивися, хто жыў,
Яки майстэр я зух!
Бот, камаш, чаравик
Вам састрою удруг.
И багат жэ б я быў—
Хоць ня бедзин и так—
Каб лапцей не насиў
Мужычок-небарак.
Ой былож-бы, было
Зарабо̀ткаў, трудоў!