Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Бабулька-прадаўчыца зйолак.

Ў Минску на рынку,
Ў канцы агароды,
Бабулька старая
Садзицца заўсйоды.
Усякие зйолки
На рынак прыносиць,
И людцаў прахожых
Купляць у ей просиць.
Лежаць перад бабкай
Ци вечэр, ци ранак,
Пучки дзевясилу,
Чабор и румянак.
Ат кожнай хваробы
Йо зйолки, карення;
Лячыць можна йими
Падвей, парушення.
И любчыку навэт
Дасць вам пад сакрэтам,
Ды наўчэ, як зводзиць
Любезничкам гэтым.
И ўсяких, усяких
Дастанице лекаў,
Яких толька людзи
Не знали ад векаў.
Шмат летак бабульцы:
Трасуцца ўжо руки,
Йо пэўна унуки
Ба! навэт праўнуки.