Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

С сахой выйсци на свет боски;
Кали дожджык пойдзе з неба,
Дзе якое сеяць збожа,
Трудна лепш ад Сцэопки знаци;
Знацца лепш нихто ня можэ
На ралли, на сенажаци;
Дзе якая звадка, схопка,
Годзе, радзе ў поли, ў хаце—
Адным словам, як наш Сцйопка,
Рэдка нойдзеш гэт’ких, браце.

2.

Вечарынку як састроя,
Бо ўжо дзеци падрастаюць,—
Йосць и сйоя, йосць и тоя,
Музыканты гучна граюць.
За сталом Сцепан садзицца,
Пры йим жонка и суседзи,
Чым паслаў Бог, рад дзялицца,
Ўсих частуе, ўсих прыгледзе.
Хлопцы-зухи и дзеўчаты
Пагуляць тым часам рады,
Стали ў пары сярод хаты
И далей жэ у прысяды.
Нуце, хлопцы, дзень далйока,
Пагуляйце, скольки воля!
Но Сцепан ня зводзе вока;
Лишних жартаў не пазволе.
Там и сям Сцепан шатаўся,
Распазнаў свет доўгим векам;
Хто распусце раз атдаўся,
Кепским будзе чалавекам.