Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

С таго часу з ей шмат скаратаў я начэй,
Многа шчасця зазнаў, ў ясны вочы глядзеў,
Расплетаў, заплетаў касу светлую ей,
Цалаваў, милаваў, песни родныя пеў.
Мигам лета прашло, ночы стали свяжэй,
Пад дзень шэрань, мароз пад нагами скрыпыць.
Вот раз неяк скрадаўся ў пакои я к ей,
Аж хтось, цап! и „зладзея дзяржи!“ тут крычыць,
Так злавили мяне, на дапрос прывяли;
Я стаяў и маўчаў, гавариць не хацеў,
Красату з галавы вострай брытвай знясли,
И жалезны убор на нагах зазвянеў.
Асцебали спину и пагнали дружка
Ат радзимай старонки у дальнй крайок
На бяду и нуду. Знаць любиць не рука
Мужыкам, нам хамулам, ды панских дачок.

|}



Сцйопка Жук.

1.

Сцйопка Жук, па бацьку Йосцэ
Гаспадар усим на дзива,
Ўсими хвалены у вйосцэ,
Жыве згодна и пачцива.
Абычай стары шануе,
Не чураецца сермяги,
Хаты дзедаўскай пильнуе,
Ат суседзяў шмат паваги.
Йон прыкладам для ўсей вйоски,
Добра знае, кали трэба