Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Не раз чуў на сяле ат сваих маладзиц,
Што и сам я прыгож, на пагляд не брыдки,
Як той сокал гляджу, круглалиц, белалиц,
Валасы нибы лйон, сам ўвесь стройны таки.
Разыгралося сэрцэ з вясйолай душой,
Но, як глянуў я тут на пакои яе,
Засвистаў и махнуў маладзецкай рукой,
Дый скарэй за мужыцкие думы свае.
А прыхо́дзилаж часта яна с той пары,
Пагуляць, паглядзець на работу маю,
И смяецца са мной, и крычыць: гавары,
Чаму неяк прыўныў и даўно не пяю.
Яж маўчу, ат чаго смуцен стаў, не кажу,
Галаву звешу тольки на белую грудзь.
„Пазволь, яблынку я за цябе пасажу;
Ты ўмарыўся, пара, знаць, табе атдыхнуць“.—
„Штож такое, паненка, вазьми, на, паўчысь
Памажы мужыку, папрацуй крыху й ты!
Ды як брала рыдлйоўку ў мяне смяючысь,
Тут пярсцйонак убачыла мой залаты.
Ат пахмурнага дня вочы стали цямней,
На губах, на шчэках разыгралася кроў,
„Што с табою, паненка? чаму на мяне
Не прыветна глядзишь, хмурыш чорную броў?“—
„Скуль узяў, скажы мне, ты пярсцйонак таки?“—
„Скора будзеш старой, як усйо будзеш знаць“.
„Дай мне! я пагляджу, низгаворны яки!“
И за палец мяне ручкай белинькай хваць!…
Пацямнела ў вачах, душу кинула ў дрож,
Я даваў, не даваў ей с пярсцйонкам руку,
Дый прыпомниў тут, знаць, што и сам я прыгож,
И, не знаю ўжо як, цмок паненкў ў шчаку.