Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

С табой йдзе дзицйо—и калыска
На поли на козлах висець;
А вернишся с поля да дому,
Гаротное гора твайо!
Пачнеш паглядаць пакрыйому,
Ци хлеба хоць трохи йшчэ йо.
Слуга, жонка, ўрэшце и матка,
Ўжо знаеш, што трэба рабиць.
Спаўешь у пялйонки дзецятка,
И станеш вячэру варыць.
И вечна не знайдзеш спакою,
Ў замужнем, бязвольным жыцци,
У цэркаў нядзелькай святою,
Ня будзеш мець часу пайци.
Ў дарогу ты выправиш мужа,
Й пачнеш яго с страхам чэкаць,
А хоць не раз поўху и ўдружэ,
Павинна пьянога спаткаць.
Каса твая доўгая пьяным;
Патузанай будзе не раз;
Набье синякоў пад каптанам;
Зрачэшся дзявоцкихъ прыкрас.
Прытухнуць ат слйоз ясны вочы,
Зблядзее, паморщыцца твар,
А ў сэрцы, сягоння ахвочы,
Замрэ твой милосны ўвесь жар.
Нявольника с краю нядоли—
Гаротнай нявольницай ты,
Ахвярай ты век без патоли
Трудоў, беднаты, цемнаты.
Ну што там смутнееш, нябожэ?
Гарэлку папьеш зараз ты!..