Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гета крык, што живе Беларусь!..

Ци завыли ваўки, ци заенчыў вихор,
Ци запеў салавей, ци заґаґала гусь,
Я тут виджу свой край, поле, рэчку и бор,
Сваю матку-зямлю—Беларусь.

Хоць гарыста яна, камяниста яна,
Вирабью па калена, што сею, расце,
Но люблю ж я яе, шкода хатки, гумна:
О, таких нима мусе нидзе!..

С саламянай страхой мая хатка, гумно;
Непачесна, што праўда, виднеюць яны,
Но на йих же сваей клаў рукой бервяно,
И зямлю раўнаваў пад звяны!

С саламянай страхой мая хатка, тачок.!
Многа чутак наводзяць и дум на душу;
Я у сне виджу йих, помню кожны разок,
И у сэрцы, як веру, нашу.

Хатка светкай была, як пазнаў Божы свет;
С хатки бегаў да школы вучыцца чытаць;
Пры лучыне нераз гаварыў казки дзед;
У двор з хатки хадзиў зарабляць.

У тачок збожа, сена, я клаў кожны год;
У йим першы раз Зоси сказаў, што люблю;
У йим з дзетками после збираў умалот,
И цяпер пры йим лазню таплю.