Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

То ў восень, то цйоплай вясною,
Арэ, барануе и сее
Сваей мазалистай рукою.
Тут кожны, сеўца хто убачэ,
Стары, ци малы, ци кабета,
«Радзи, памажы, Божэ!» кажэ,
А лйогкаж на сэрцы чуць гэта.
«Радзи, памажы, Божэ»! скажэм
И мы сеўцам ўсякага роду,
А с зерня, што з добрага севу,
Збяруць яны й добрую ўроду.

|}



Кепска, братцы, жыць нам стала!

Кепска, братцы, жыць нам стала!—
Нима шчасця, добрай доли!
Кали хлеб йосць, нима сала,
Хоць гарэлки дык даволи.
Ой, гарэлка, як з крыницы,
Да нас цйонгле прыплывае;
Пьюць усе тут бяз ружницы,
Хто яки грош тольки мае.
Пьюць усе, хоць бяда дома,
Хоць лье слйозы жонка, дзеци,
Хоць хлеб—зйолки ды салома,—
И таго нима у клеци…
Пьюць, хоць грош той з крвавым потам
На гарэлку дабываюць;
Пьюць, хоць после дзе пад плотам
Сваю долю праклинаюць…