Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

И ў рваны старэцки адзетак,
Павер, будуць брамы на ўслуги,
С пагардай, як лишней сабаццэ,
Швырнуць табе лустаю хлеба;
Дзиця цябе будзе пужацца:
Пачне непагодай выць неба.
А ты?.. Ты цани й гэту працу,
Хоць збыцца яе и ня лйогка;
Ня йдзи жабраваци к палацу,
Бо стуль цябе выгане лйокай.

|}



Сяўцу.

Скланяеццца лета к закату;
Дзе-не-дзе зляцеў лисць чырвоны
Павесиўшы лубку на шыи,
Выходзе сявец на загоны.
И поўнай, мазолистай жменяй
Жытцо па ралли раскидае,
Хавае ў зямельку надзею,
Што возьме з сяўбы?—не згадае.
Ци можа цяпер вот, у восень,
Чэрвяк яго працу падточыць;
Ци снег у разводздзя падпарэ,
Ци ў летку грады падрузгочуць;
Ца знишчыцца ў пуньцэ пажарам,
Ци так ат якой-будзь прыгоды,
Такие, ах! горкие думки
Сеўца абседаюць заўсйоды.
Но йон не зважае на гэта,