Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Працуй!

Працуй, бедачышчэ, гаротна!
Ци прэеш ат поту, ци мерзнеш;
Гни спину младую ахвотна,
Бо прыйдзе гадзинка, и шчэзнеш.
Ой, шчэзнеш, но тольки ня бойся,
Што ўжо и засыпюць зямлйою,
Раз з нэндзай у дружбу завйоўся,
Яна йшчэ паходзиць с табою.
Цяпер, малады и ахвочы,
Ты рвешся, як птушка из клетки,
Да працы и ў дзень, и у ночы,
Но зможэ крывавы труд гэ’тки.
Без часу прыжме, апануе
Цябе неадчэпная старасць,
И моладасць скрышэ ўдалую,
Адгоне ат працы нездарасць.
Пахилицца спина ат горбу,
Удушшэ дыхнуць не пазволя,
Надзенеш старэцкую торбу
И пойдзеш у свет на прыволля.
А мусиш жэ ўперад наўчыцца
Ты пацераў доўгих, дзядоўских,
Бо, як не патрапиш малицца,
То выганюць гэт’кага з вйоски.
Ты мусиш наўчыцца, бо маци
Даўжэйшых наўчыци ня ўмела,
Ды ў беднасци часу циж хваце
За гэтк’ая брацися дзела
Дык вот, як узброишся гэтак,
У пацеры, торбы и пуги,