Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Пры скацине.

Яшчэ и сонцэ не ўзашло
Людзей на днеўны труд будзиць,
Тру-гу, тру-гу! на ўсйо сяло
Труба пастырская гудзиць.
Тру-гу, тру-гу! ўставай,
Хто жыў, адзин, други,
Вароты адчыняй,
Скацину выганяй,
Тру-ги, тру-ги, тру-ги!
Ўстае сяло на трубны гук,
Спяшыць к жывйолине сваей,
И вот раздаўся рык и грук
Кароў, авечак и свиней.
Тру-гу, тру-гу! идзи,
На поле, на луги,
Скацинка, и глядзи,
Друг дружку не бадзи:
Тру-ги, тру-ги, тру-ги!
Идзе ўсйо войска на папар,
Прышло, скланила галаву,
И дружна, дружна мал и стар
Скубе вильґотную траву.
Тру-гу, тру-гу, дзяры
Травицу с пад наги,
Даждаўшыся пары,
Напьешся ты вады.
Тру-ги, тру-ги, тру-ги!
Скубець скацина, а пастыр
Пасе, пильнуе ат ваўка,