Перайсці да зместу

Старонка:Культурнае рабства (1939).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

або расейскасьць беларускае культуры. Гэтая макулятура ёсьць паказальнай для ўсіх і, як вочы зьмяі на птушку, дзеіць на душы тых-жа Беларусаў з рабскімі склоннасьцямі.

З пачуцьця радні з «панскай» культурай плыве пагарда раба да сваей. Інтэлігенцкі беларускі раб хоча ўва ўсім быць падобным свайму пану. Пляма, аднак, «няпанскага» культурнага паходжаньня мучае раба і магчыма ад часу-да-часу ўзварушыць яго сумленьне. З тым большым разгонам кідаецца ён на нішчэньне сьлядоў собскага паходжаньня. Іменна сьлядоў паходжаньня, бо пакуль яны будуць відавочны, датуль раб спакойна жыць ня можа.

Жаролы беларускай культуры, яе багацьце і самастойнае значэньне між культурамі расейскай і польскай, найлепш паказвае наша гісторыя. Вось-жа дзеля апраўданьня культурнай асыміляцыі Беларусаў, неабходна беларускую гісторыю зьнішчыць, інакш з яе можна будзе заўсёды даведацца аб паходжаньні і ролі беларускасьці. З гэтай мэтай паны і іхнія беларускія рабы з асаблівай энэргіяй стараюцца вычыркнуць Беларусаў з гісторыі. З усёй пэўнасьцю можна казаць, што беларуская гісторыя адчула наймацней разбураючую руку рабоў-Беларусаў. У сваей разбураючай працы рабы карыстаюцца аружжам, выдуманым панамі. Гэтак рабы расейскага пана паўтараюць за ім, што ніякага беларускага народу няма і ня было, быў і ёсьць «единый русскій народ», складовай часткай якога зьяўляюцца між іншымі і Беларусы. Ніякай апрычонай гісторыі Беларусы ня мелі, была толькі гісторыя «общеруская». З гэтай мэтай расейскі пан папросту ўкраў багатую беларускую і ўкраінскую гісторыю і далучыў яе да маскоўскай. Менш аб тое, што з гэтага мэханічнага злучэньня нічога ня выходзе і што нават да апошніх часоў расейскія гісторыкі ня могуць выпрацаваць сынтэтычных асноў гэтай «общерусской» гісторыі, інакш даказаць арганічную цэласьць яе. Рабом гэта не патрэбна. Для іх хопіць бязмыснага паўтараньня за панам, што сталіцамі Расеі былі Ноўгарад, Кіеў, Уладзімір на Клязьме, Масква, Пецярбург, што Полацак, Менск, Смаленск, Пскоў і іншыя беларускія цэнтры былі толькі «общерусскімі удзеламі». Гэты мэханічны зьбіцень чужых гісторыяў імпануе Беларусам з рабскімі прэдыспозыцыямі. Хіба праўдзівыя «слёзы умиленія» выклікала ў іх заява расейскага цара на эміграцыі Уладзіміра Кірылавіча, які, запярэчыўшы магчымасьці каранаваньня яго на асобнага ўкраінскага цара, сказаў, што хто-б дапушчаў гэта, той: «совершенно не знал-бы исторіи императорской Россіи. Вѣдь Кіев — это колбель Россіи».

Рабы польскай культуры карыстаюцца так-жа дадзеным ім у рукі аружжам. Тут гаворыцца, што Вялікае Княства Бел.-Літ. было натолькі агорнута польскай культурай, што лічылася ня больш, як польскай правінцыяй. Міцкевіч, Сыракомля,