Перайсці да зместу

Старонка:Культура й загады нацыянальнае працы (1935).pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыяду ў жыцьці народу ці народаў. Адначасна ня можам забывацца, што культура нацыянальная гэта не падзеі аднае ці некалькі групаў адзінак. Культура вырастае з пакаленьня ў пакаленьне й яна супольнае багацьце народу. Дык ня будзем дзівіцца, што спробы, якія наглядаем навочна ў сучаснай Расеі, збудаваць культуру новую, пакінуўшы на старане старую спадчыну, як нешта чужое, кончылісь перамогаю стыхіі народнае й паклікалі на аўтар тайніцаў нацыянальных тых волатаў паэзіі, літаратуры і ўсіх родаў мастацтва, якія ня мелі нічога супольнага з марксызмам ці ленінаўскаю лініяю. Гэта кліч жыцьця, які мацнейшы аканчальна за ўсе праграмы будаўніцтва грамадзкага ці дзяржаўнага. Культура будзе заўсёды адказам агульным на спрадвечныя пытаньні, якія непакоілі чалавека й чалавецтва. Культура гэта функцыя паглядаў і імкненьняў вельмі розных у паасобных пэрыядах, аднак шмат шырэйшых, як можа гэта прыдавацца прадстаўніком аднаго пакаленьня. Дык калі культура гэта адказ на тое, чаго мы хочам, па што жывём, да чаго мы імкнемся, ня будзе тады яна адною падсумоўкаю дасягненьняў матар‘яльных, перамогаў над сіламі прыроды. Залежна ад дасягненьняў у розных галінах жыцьця чалавек толькі перамяняецца сам і перамяняе сваё асяродзішча.

Дык вось дзеля чаго можна казаць тое, што я адцеміў на пачатку сваіх разважаньняў. Абстрагуючы ад таго, ці культура мае сваё асобнае надчалавецкае жыцьцё (Гэгэль) і што народ зьяўляецца ўцелаішчаньнем гэтае місіі, трэба сказаць, што бязумоўна чалавек дасьпявае ў сабе й знаходзіць адказ на пытаньні аснаўныя толькі на ўлоньні народу й ягонае культуры.

Шлях развою культуры вельмі няроўны, ён стульна злучаны з падзеямі таго фундаманту, з якога вырастае й на якім стаіць культура. Наглядаюцца ўздоймы й заняпады культураў у сувязі з крызысамі ўнутры аснаўных фундамантаў, на якіх базуецца культура, або ў сувязі з агульным заблытаньнем і зьнявераньнем у сэнс жыцьця у сусьветным маштабе. Сяньня кажуць аб гэткім крызысе цэннасьцяў рознаякіх. Кажуць, што гэта зьявішча сусьветнае. Аднак ня зусім слушна. Калі крызыс існуе, дык паказвае на тое, што гэтыя вось нязьменныя мамэнты ў жыцьці зьяўляюцца нечым асабліва важным, што чалавек залгаўшысь, губляе магчымасьць свайго поступу, што „вера“ выключна ў сілу грубую не азначае перамогі над жывым жыцьцём.

Бліскучымі, яркімі прыкладамі магутнасьці веры, ідэі зьяўляюцца сяньня некаторыя народы ў Эўропе. Прыкладам між іншым будуць Ліцьвіны. У іхным жыцьці ўнутраным ідуць спрэчкі, ёсьць там змаганьне на розных фронтах паміж сабою. Ня гледзячы на гэта свабодны ўздойм нацыянальнага жыцьця, узбагачваючы магутна культуру, паказвае, што вера ў ідэал, што напружаньне ўсіх сілаў дзеля ідэальнае мэты, спрычыняецца да шырокага, поўнага жыцьця адзінак.