хуткім часе захроп. Пры жоўтым сьвятле селі дзьвё жанчыны насупраць; пад вой мяцеліцы гаварылі пра жаночую долю. (Цяжкая... У жыцьці ня ладзіцца. Сілы не хапае. Чаго шукаць, дзе шукаць?.. А жыць лепей хочацца...).
Ліда Пятроўна пагладзіла расчырванелую ад марозу шчаку і ціхім голасам, баючыся, каб не пабудзіць дзяцей, стала апавядаць аб сабе.
— Жыла я ў вёсцы. Беднасьць была. З шаснаццаці год пачала працаваць у горадзе на сернікавай фабрыцы. Дужа цяжка прыходзілася. Прайшла вайна, стала рэволюцыя. Адусюль павеяла новым, і я прышла к новаму. Навучылася ў беднасьці змагацца за сваё права і цаніць пасвойму шчасьце. Здабыла я пісьменнасьць, як-бы новы сьвет адчыніўся перада мною. Кніжкі чытала, прывучылася да газэт. Працуеш — і ўсё табе ясна, усё ты бачыш. Залічылі мяне ў партыю. Вышла я замуж за свайго-ж рабочага. Потым — у восемнаццатым годзе забілі яго бандыты, а я засталася з малым сынам... І пачала я з таго часу шукаць сваю долю ў працы, пры якой усё забываеш, а ляжаш змораная ўначы — радасна за прароблены дзень...
Слухала Хіма, раўняла сваё жыцьцё, і вочы ў яе былі мутнымі ад няпрошаных сьлёз.
Ліда Пятроўна дастала кніжкі — былі яны розныя — белыя, сінія. І што ў іх такое напісана? Вось яна стала чытаць, водзячы пальцам па радкох, а Хіма яшчэ ніжэй нахілілася над кніжкаю і над