Перайсці да зместу

Старонка:Крыніца (1929).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Засыпала зіма сьнегам, гурбы яго падраўняла са стрэхамі. Каб выйсьці к суседу ці даць корму жывёле, трэба лапатаю раскапаць сьцежку. Гуляе мяцеліца па полю, гуляе і сьвішча па глухім лесе, гудзіць разам з галоднымі ваўкамі, наводзячы жудасьць і холад.

За балотам — лес, за лесам — мястэчка, а адтуль на машыне едуць у горад...

Вось па гэтай самай дарозе, у мяцеліцу, прыехала пад вечар з гораду падвода і астанавілася каля першай хаты — невялічкай і трохі пахіснутай набак.

Праз мёрзлае вакно глянуў з хаты гаспадар — Кузьма Дрозд; ён зьдзівіўся таму, што людзі езьдзяць у такую хуртавіну, і паклікаў жонку.

— Хіма, паглядзі-тка ты, ці не спазнаеш, можа, хто прыехаў...

Хіма кінула ў калыску дзіцё, прахукала ў вакне і ўбачыла: круціць на вуліцы мяцеліца, вылезла з саней незнаёмая жанчына, вось ідзе к ім у хату. У сенцах абтрасае сьнег. Пераступіла парог, зноў пастукала цяжкімі мужчынскімі ботамі. Прывіталася, потым спытала:

— Ці няможна ў вас будзе пагрэцца?

Хіма кінулася к лаўцы, ачысьціла месца і папрасіла:

— Грэйцеся, грэйцеся, калі ласка...

Жанчына скінула з сябе верхнюю хустку, палажыла на лаўку нечым туга набітую скураную сумку і прай-