Перайсці да зместу

Старонка:Крыніца (1929).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЗА ДОЛЯЮ.

Вёску звалі Дзяругамі.

Спрадвеку насіла яна такую дзіўную назву. Ніхто нават са старых людзей ня ведае, адкуль яна пашла, дый нікому дужа ня цікавіла распытвацца. (Бедная, нязграбная). Толькі малы школьнік бывае спытаецца ў дзеда, седзячы на прызьбе: — Дзед, а дзед? — Га? Што? — Чаму гэта нашу вёску так завуць? — Дзед сьпіну пачэша і адкажа: — Хто-ж яго ведае? — Не задаволіцца малы: — Як-жа так — у нас Дзяругі, у суседняй Маслакі; адкуль яно ўсё? — Ат, прывязаўся. Ну, скажам, павесіла баба на плот сушыць дзяругу, ішоў міма чалавек і сказаў: «Няхай гэта вёска будзе Дзяругамі».

Так і прывыклі ўсе к гэтаму...

За ваколіцай голасна і нудна шуміць лес. Каля гумён тырчаць копы неабмалочанага збожжа. Рэчкі блізка зусім няма. Бабы палотны ўлетку беляць у сажалках, а ўвосень у іх мочаць пяньку (дый сажалак такіх мала). Таму ў Дзяругах чыста выбеленага