Перайсці да зместу

Старонка:Крыніца (1929).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Бабы-пляткаркі, падцягнуўшы да калена спадніцу ды сабраўшыся ля калодзежа, разносяць нябыліцы:

— Гэта-ж дзіва — пайсьці ад мужыка!

— Такі ён і мужык, мусіць, што жонку ня мог утрымаць.

— Адлупцаваў-бы добра, каб не захацела!..

— Ды сястрыцы-ж вы мае! Ды ці ў нашу пору, як мы маладзейшыя былі, было калі гэта? Мужык за валасы-б прыцягнуў дахаты, да сьмерці-б забіў.

І бацька родны ў хату ня пусьціць...

— Ды вянчаліся-ж, бацюшка сьвятым ручніком зьвязаў, абяцаньне давалі...

— Сьвет, мусіць, пашоў такі!..

І скардзяцца бабы на новы сьвет, на людзей, што парушаюць законы, перасьцерагаюць сваіх дачок ад гэтага.

Ды дзе іх усьцеражэш!

Кожная іх дачка пойдзе замуж так, а нялюба — вернецца назад, ня прызнае абяцаньняў ды сьвятых слоў, адрачэцца ад старых песень — засьпявае новую.

А Насьце весела, — брат сказаў:

— Жыві ў мяне!

Чаўнок лоўка так ходзіць пад руплівымі рукамі, моцна так стукаюць набіліцы новыя ў тахт думкам.

Ня пужаецца Наста людзкіх гаворак.

Няхай старыя хоць па ўсяму сьвету разьнясуць, — усёроўна не павераць маладыя — ані каплі: будуць жыць, выбіраць па-свойму любага, будуць жаніцца без папа. Увечары прыдзе Сёмка, зараз працуе на