Перайсці да зместу

Старонка:Крыніца (1929).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

доўга, з году ў год, паклалі тут шмат сілы, аздобілі ўсё потам і кроўю.

А горад, пабудаваны тысячамі, мільёнамі рабочых людзей, усё грымеў, усё сьпяшаўся некуды...

Сярод гораду — рынак. Тут заўсёды кірмаш. Гандлявалі коньмі, рознай жывёлаю, мужыкі прадавалі хатнія спажыткі, каб купіць што-небудзь — і ўсё шумелі ды гаманілі. Грэючы рукі над гаршчэчкам з жарам, гандляркі з выкрыкамі прадавалі розную дробязь: абаранкі, цукеркі, марожаныя яблыкі...

Было позна, калі Агей справіўся. Усюды ён настойна патрабаваў задавальненьня ў сваёй справе. Ня так лёгка было дабіцца, але ўсё было ўладжана, і вясёлы ён зьвярнуўся ў «Дом Селяніна».

Тут многа было сялян з вакольных вёсак. Адны паразьлягліся, другія паселі за стол ды гамоняць.

Усе яны прыехалі ў горад за сваімі-ж патрэбамі, панавезьлі ў кажухох, сярмягах, лапцях многа скаргаў на жыцьцё.

— Зямля! — уздыхнуў стары лысы мужык пры ўваходзе Агея, — жывеш ты, а к чаму здольны?

— Ды мы справедку жылі так.

— От таму ты і жывеш так прыкаваным бы ланцугамі, што ня ведаеш, як быць уладаром зямлі, — прамовіў дзед з барадою клінам.

Шчуплы, аднарукі чалавек, аброслы жыдкімі валасамі на шчаках, сказаў:

— Што там гаварыць. Я ад зямлі гэтай самай і працы бязрукім застаўся. Стараўся, прыяў сабе і