Перайсці да зместу

Старонка:Крыніца (1929).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Г-эх! Ды ня так-жа зусім, а вось як!..

І Нікандра ня ўтрымаў, кінуўся ў скокі разам з Карнеем, прыпяваючы:

Ах ты, сукін сын, ды ліпаўскі мужык,

А куды ты спатыкаешся-бяжыш?..

Э-эх!..

Падхапіў знаёмы прыпеў Карней:

Я бягу, бягу з пахмельля ды ў шынок—

Жыць ня можа, не падпіўшы мужычок...

Сьцяпан Гаравы прыхіліўся к Агею і сказаў:

— Правільна сказана: спатыкаецца, а ўсё-ткі бяжыць мужык.

— Старая песьня — жыць падвыпіўшы... Сягоньня ты душу адвёў, а заўтра будзь чалавекам, а не скацінай...

— І буду, — гаварыў Сьцяпан, — сягоньня я іду супроць сябе, выпіўшы чарку, а заўтра буду іншым...

— Я сягоньня выпіў, — гаварыў Нікандра Карнею, а заўтра ня буду піць, бо працы многа.

Агей таксама думаў: у Карнея праца будзе спарыцца, Сьцяпан будзе спрачацца з жыцьцём — і ўсё будзе іншым.

Нахіліўшыся над сталом, Нікандра ўсё дапытваўся ў Карнея.

— Ну, як мы жывем?

Карней махаў галавою і гаварыў:

— От, жывем...

— А як? Скажы ты мне...

— Сягоньня дзень прайшоў, заўтра другі, трэці...

— І ўсе?