Перайсці да зместу

Старонка:Крыніца (1929).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ява успомнілася, Агей ня ведаў, бо паўзьлі ў галаву розныя думы...

На вуліцы, ля варот сваёй хаты, стаяў Карней. Ён павёў Агея ў хату пагаманіць.

У хаце стол, накрыты абрусам, чыстая падлога, з чалесьнікаў печы смачна пахне недаваранай страваю. У сьвяточнай адзежы, з істужкамі ў косах сядзіць на лаўцы Маланьня. Агею чамусьці стала весела.

— Ну, і прыбралася-ж ты сягоньня, — сказаў ён, — і яшчэ прыгажэй стала.

Маланьня скоса любоўна паглядала.

— Добры дзень! — пераступіў парог Сьцяпан Гаравы.

У парозе абтрос ногі, паправіў кажух ды скінуў аблавухую шапку. Раптам узрадаваўся Агею, загаварыў моцна, стаў распытваць пра ўсё, потым зьвярнуў пра непарадкі на сяле, стаў ганьбіць некаторых мужыкоў, якія не разумеюць таго, што зараз ёсьць.

— От людзі жывуць, — загаварыў ён, — кожны капошыцца ў сваім куту, ня бачыць — і ня хоча бачыць ломкі старога...

— Адкуль-жа ён мог убачыць, калі толькі-што выходзім на новы шлях?

А Сьцяпан гаварыў, не застанаўліваючыся:

— Ім давай што-небудзь сапраўднае, — тады яны павераць, а ўсяго гэтага пакуль няможна даць, — таму і ня вераць часам табе.

Карней стаў пасярод хаты, разьвёў рукамі: