Перайсці да зместу

Старонка:Крыніца (1929).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

выйдзеш у сьвяты дзень пагуляць к маладзіцам ці к дзеўкам — сварку падымае, б’е...

Дзьве буйных сьлязы скаціліся па шчоках Насьціных, па шчоках пакутна-дзявочых, праточаных журбою:

— ... Ты, кажа, ходзіш к хлопцам гуляць... ня любіш мяне... А сам слова ласкавага не сказаў ніколі...

І жанчыне — маладой, змучанай — хацелася ласкі гэтай чалавечай, незаплямленай людзкім брудам.

— Вось і жыві тут!

Агей са спачуваньнем спытаў:

— А ты бацьку не казала пра гэта?

— Што-ж яму сказаць? Не паверыць ён мне... дый сам нічога ня зробіць.

— Ты, Наста, не гаруй, — суцяшаў брат, — цяжка табе, прыходзь дый жыві...

— Як гэта? — спужалася Наста. — Пакінуць яго, а самой прыйсьці?

— Кінь дый прыходзь... Мы пражывём...

— А вянчаліся-ж мы... Ад сораму па вуліцы ня пройдзеш... Усе людзі будуць сьмяяцца.

— Ты не глядзі на гэта. Цяпер новы сьвет стаў, ва ўсе закавулкі прышоў ён, а ў вас няма... гэтага сьвету...

Агей стараўся падабраць такія простыя словы, каб ускалыхнулі яны сястру, каб сама яна праўду ў іх адчула. Брат аблакаціўся на стол ды гаварыў аб тым сьвеце, якога ня ўгледзела Наста. Сястра ня ўсё разумела; бачыла братнюю спагаду і ад гэтага лёгка