Перайсці да зместу

Старонка:Крыніца (1929).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сяло Ліпы — на прыгорку, са зьбітымі ў кучу хатамі, абыяк пастаўленымі пунямі, хлявамі паабапал хат. Агей, прайшоўшы на другі дзень па вуліцы, прыкмеціў, што побач з разбуранымі хатамі стаяць новыя-пяцісьценкі.

«Як пасьля пажараў!» — падумаў Агей Засека.

Хата яго бацькі старая, дзьве пуні прытуліліся, адна к другой, падпёртыя каламі, вароты скрыўленыя.

Нікан — нізкі ды крапкаваты мужык, з проседзьдзю ў рыжаватай барадзе, седзячы на лаўцы, зараз жа павеў гаворку: пачаў скардзіцца на жыцьцё, на старасьць, на цяперашні час. 3 яго слоў Агей выводзіў, што ня было нейкай шчырасьці ў словах, проста хацелася пажалкавацца, адкінуўшы ўсё і не знайшоўшы нічога добрага. Ён і ўперад рабіў так. Але тады бацька хадзіў цьвёрда па зямлі, часта хваліўся сваёй сілаю, спорнасьцю ў працы, хоць багатым ён і ня быў, затое быў непадатлівым і ўпартым мужыком. А цяпер жаліўся на нейкую хваробу ў грудзёх.

— Ліхалецьце нейкае настала, — гаварыў Нікан, моршчыў лоб, шчыпаў бараду. — Хлеба недахоп, корму... зямлі мала...

«Зямлі мала!» — думаў Агей.

І ўяўляў ранейшага бацьку. Нікан не адзін раз судзіўся з-за зямлі з суседзямі, нават ішоў супроць земскага, за кавалак зямлі чуць не да сьмерці біўся. Капейку да капейкі складаў грошы, хаваючы пра