Перайсці да зместу

Старонка:Крыніца (1929).pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

жыць, хлопцы наймаюцца падзённа на працу к сялянам. Іншыя маюць спэцыяльнасьць: робяць замкі, ключы, лудзяць вёдры, чыгуны, мяняюць і гандлююць рознай драбязою. А вечарам зьбіраюцца ўсе да табару, павячэраўшы, купамі сядзяць. (Пішчаць сьвіньні, плачуць малыя, абадраныя і галодныя дзеці). Гавораць і спрачаюцца аб пройдзеным леце, аб Цьвірку і Ляху — маладых і сьмелых цыганох, што зьмянілі волю цыганскую на турму ў горадзе. А больш гавораць аб тым, як жыць, як быць...

Сядзіць Ілька са шрамам на ілбу, што нядаўна загаіўся, і слухае.

— Няхай скажа Ілька, — просяць яго.

Ілька гаворыць...

А над табарам ня сьвецяць зоры: туман, імгла. Над табарам — шуміць вецер, плача сава на сасьне. (Паглядзіць старая цыганка і заплача).

Марта захуталася пярэстаю хусткаю, згорбілася, не сьпявае песень, сядзіць супроць Ількі...

Патухаюць вогнішчы, лажацца спаць. Яшчэ доўга часамі кашляюць старыя, уздыхаюць, і просяць аб нечым бога. Ня ідзе сон. Стрыножаныя коні бражчаць жалезнымі путамі і не знаходзяць корму, бо пажаўцела трава.

Ілька часта ходзіць у горад. Па новых шпалах вяртаецца назад. Ён успамінае, як пабілі яго Цьвірка з Ляхам, сьціскае зубы і ня крыўдзіцца... Крыўда ня ў гэтым, яна ў жыцьці... Жорсткі вецер дзьме яму ў чорнае, сіверкаватае аблічча і дыша яму стомленая зямля размахам і тугою сваіх палёў, бо сабралі сяляне