— Навошта аб ім думаць — жыві ды ўсё. Вось там Цьвірка з Ляхам п’юць гарэлку. Звалі й мяне, ды я сказала, што ня буду. У іх ёсьць пляны, на якіх яны заробяць шмат грошай.
— Якія-ж пляны?
— Яны мне не сказалі.
Зусім цёмная ноч. Ілька нікога ня бачыць, апроч Марты. Калі яна гаворыць, у яе блішчаць вочы і частыя дробныя зубы, і яна ўвесь час глядзіць на Ільку.
— Твая рука гарачая, — кажа яна, — ня сьціскай так моцна маю руку. Я люблю вясёлых і сьмелых. Ты заўсёды сумны, але мне хочацца ведаць, аб чым ты думаеш...
— Я думаю аб вялікім горадзе, дзе дамы вялізныя, дзе ня вогнішчы, а электрычнае сьвятло. Кажуць, што там людзі жывуць па-інакшаму. І яшчэ я думаю, каб мы кінулі сваё валацужнае, бруднае жыцьцё, каб нас лічылі за людзей, і каб мы ўсе працавалі... Ты разумееш?
— Я разумею, але не хачу кінуць. Калі ты зробіш так, цябе пракляне ўвесь род... Мне страшна цябе... Я пайду...
Марта вырвалася і схавалася за кустамі.
У тужлівай самотнасьці, нікім нябачны, стаяў Ілька з апушчанай галавою. Потым, ціха-ціха ступаючы, прышоў да свайго вогнішча.
Бацька ў сяброўстве з Цьвіркаю і Ляхам напіўся гарэлкі за сынавы грошы і абнімаў Ляха. Потым Лях граў на баяне, а стары Ляксей скакаў з Цьвіркаю і