Перайсці да зместу

Старонка:Крыніца (1929).pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Так пішуць нашы беларускія футурысты. Па-першае — дынаміка, а па-другое, калі надрукуюць — разоў у пяць больш гонорару атрымаеш. Трэцяе: гонорар можна вылічыць самому, па пятнаццаць ці дваццаць капеек за радок. А то ў рэдакцыях сядзяць такія людзі, якія зацікаўлены ў тым, каб як мага менш заплаціць (майму таварышу заўсёды ўкруцяць некалькі капеек). А калі вылічыш сам, то ўжо не падвядуць, на тое закон ёсьць, які абараняе поэту. Па-чацьвертае: зварачай увагу на ідэолёгію, каб яна была пролетарскаю, а не буржуазна-капіталістычнаю...

Сёмка Чыжык, засунуўшы рукі ў кішэні картовых штаноў, прадзёртых якраз на тым месцы, якім звычайна садзяцца, шпарка хадзіў па хаце і ўсё навучаў таварыша...

— У горадзе — ня тое, што тут. Уначы і то сьветла. Электрычнасьць. Кіно... Тэатр... Ух, люблю!

— А часта ходзіш у кіно?

— Ня так часта, але хаджу. Гора, што не заўсёды грошы бываюць на білет. Часам хаджу і бяз білета.

— А як бяз білета?

— Тут, братка мой, без махінацыі не абыйдзешся. Есьць у мяне таварыш такі, які ўмее падрабляць. Вось купіць ён адзін білет, а тады падвядзе колькі хочаш.

— А па шыі колькі разоў пападала?

— Мне-то, канечна, ні разу, а вот яму здорава раз папала. Нават у міліцыю зацягнулі. Але гэта няважна. Важна тут сама карціна, у ёй увесь цымус. Вазьмі ты хоць «Багдадзкага злодзея» — табе зроду