раць і маўчаць, вясёлыя і панурыя: кожны жыве сваім. Застукалі ва ўстановах машынкі, зашалясьцелі паперы, адчыніў краму дробны гандляр — значыцца, кожны ўзяўся за сваю працу, значыцца — пачаўся працоўны дзень.
Гэты дзень нясе кожнаму чалавеку паасобку дары — аднаму — маленькую радасьць, да якой няма справы іншым, другому — клопат і няшчасьце, трэцяму — нечаканую сьмерць. А наогул: кожны чалавек рад пражыць гэты дзень, а за ім яшчэ цэлую чараду дзён, бо кожны хоча жыць, як ён ні жыве ці як ён ня хоча памерці.
Увечары горад сьвіціцца электрычнасьцю...
III
Добра напіцца сьцюдзёнай жывой вады з крыніцы жыцьця, якую ты шукаеш!
Сумна мне ці радасна, а я кажу:
— Няма нічога лепшага, як любіць жыцьцё!
І вось у адзін дзень, пад вечар, атрымаў я тэлеграму з дому, з свае вёскі. Тэлеграма на многа спазьнілася. Пашла не па таму адрасу, мусіць, доўга блудзіла па гораду. А было ў ёй напісана проста: «прыяжджай, памірае маці».
Апошні раз улетку ехаў я з дому (дужа помніцца мне).
— Зусім сьпелае жыта, месцамі прыбітае, з буйным наліўным коласам шапаціць і хістаецца... Дасьпя-