Гэта старонка была вычытаная
Радасна Хіме, калі ўспомніць яна, што ўсё перамагла, здужала... (І дзеці падрастуць, большы ў школу бегае, піонэрам стаў). І лае тады баб, што вось ня могуць яны ўзяцца так... Трохі крыўдзяцца тыя, але вераць і слухаюцца...
А колькі гутарак было ў вёсцы, калі Хіма зьезьдзіла ў горад дэлегаткаю! Кажуць, што гаварыла яна ў горадзе аб іхным жыцьці. Потым нехта напісаў пра яе ў газэце і пахваліў за працу, за працу для ўсёй грамады. (Гэта яе — Хіму Дрозд — дзяружанскую бабу).
*
Можа ў гэтым і доля?
Ад-жа — хто яе ведае.