Гэта старонка не была вычытаная
называем нармальным; што ўласьціва некаторым — ненармальным. Да ненармальных зьявішчаў псыхічнага жыцьця залічаем звычайна псыхічныя хваробы, як: вар‘яцтва, якое характэрызуецца зрывам лёгікі, або хвараблівы стан праз неадчэпныя ідэі г. зв. idèes fixes; манія прасьледаваньня ды інш.
Наагул анармальныя душэўныя зьявішчы — зьяўляюцца вынікам пэўнага дэфэкту ў арганізьме.
Галоўнай адзнакай нормальнага псыхічнага жыцьця ёсьць перадусім здаровы арганізм. Нічога дзіўнага, што ўжо ў старадаўнасьці быў кінуты кліч, які захаваўся да нашых часоў: „у здаровым целе — здаровы дух!“ Гэты кліч асабліва актуальным стаўся ў нашыя паваенныя часы.