Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бываюцца бяз нашага ўсьведамленьня, бяз удзелу нашае волі, ўзьнікаюць яны дзякуючы накапленьню энэргіі ў нэрвовых цэнтрах, або папросту прыроджаны жывой істоце і агулам забясьпечваюць магчымасьць існаваньня. Адбываюцца яны нясьведама, але мэтазгодна. Разьлічаем інстынкты: жыўленьня, самазахаваньня, сацыяльны, размнажэньня і інш. Затое чацьверты від рухаў — рухі давольныя — маюць зусім іншы характар. Яны маюць пэўную мэту і падлягаюць нашай кантролі (цэлёвыя рухі). Напр. перакладаньне рэчаў з мейсца на мейсца. Кожнае імкненьне, жаданьне, ці патрэба чалавека выяўляецца ў дзейнасьці — у давольных рухах. Часамі на дарозе да заспакаеньня гэтых патрэбаў сустракаюцца перашкоды, узьнікае напружаньне волі. Валявы акт вельмі складаны працэс. У ім мы ў сутнасьці імкнемся да здабыцьця прыемнасьці або, унікненьня няпрыемнасьці. У дарозе паступаваньня трэба здабыць прадстаўленьне аб рэчах, умець рабіць выбар прадметаў, мець жаданьне, меркаваньне, пастанову і выкананьне.

Часта паўстае спрэчнае пытаньне адносна свабоды нашае волі. Свабодны чалавек у сваіх паступках? Ці залежаць ягоныя паводзіны і воля ад вонкавага, акружаючага сьвету? Вось-жа тыя філёзофы і псыхолёгі, каторыя цьвердзяць, што воля наша, а значыцца і паводзіны, зьяўляюцца абумоўленыя соцыяльнымі або біолёгічнымі фактарамі—называюцца дэтэрміністымі. Тыя-ж, якія вучаць, што воля сама зьяўляецца прычынай рухаў і чалавек свабодны у сваіх паступаваньнях — індэтэрміністымі.

Трэба аднак пры гэтым памятаваць, што ёсьць пэўная ўзаемадзейнасьць волі, пачуцьця і розуму.

Калі рухі часта паутараюцца і не патрабуюць вялікага напружаньня, каб іх выклікаць, і на-