ны лад апошніх часоў асабліва з лёзунгамі свабоды, роўнасьці і брацтва. Гэта ёсьць апошнім дасягненьнем людзства, хоць многія з гэтых прынятых ідэяў былі вядомымі на прадвесьні гісторыі, а любоў да бліжняга сталася нават заветам хрысьціянства.
Ідэёвыя пачуцьці ўзьнікаюць ад прыраўніваньня іх да нечага такога, чаго ў сапраўднасьці няма, але што павінна была-б быць.
Гэтак гаворым аб ідэале. Кажам, напр. аб ідэале справядлівасьці, дабра, прыгожасьці і праўды, якія сталіся ўсялюдзкімі.
Зводзяцца гэтыя паняцьці да засад добрых і злых, а апошнія, дастаўляюць нам маральнае пераконаньне і ўплываюьь на раўнавагу нашага жыцьця. Сумленьне ў даным выпадку будзе найлепшым крытэрыям; бо сапраўды ўнутранае пераконаньне ёсьць асновай душэўнага супакою і раўнавагі. Не малую ролю адыгрывае ў псыхічным жыцьці і пачуцьцё рэлігійнасьці, у аснову якога кладзецца пашана Бога — істоты надпрыроднае. Пачуцьцё рэлігійнасьці праяўлялася на працягу ўсяе гісторыі людзкасьці, ува ўсіх народаў і ў розных відах (монотэізм і політэізм). Таемнасьць зьявішчаў прыроды, пытаньні першапрычыны сусьвету, загадка сьмерці — у вялікай меры разьвівае рэлігійнае пачуцьцё.
ВОЛЯ.
Побач з псыхолёгіяй пазнаваньня (чуцьцяў) мысьленьня і пачуцьця, адным з відаў складаных псыхічных зьявішчаў зьяўляецца воля. На першы пагляд, здавалася-б, воляй можна назваць імкненьні, жаданьні, пастановы і г. д. Гэтае акрэсьленьне аднак ня будзе дакладнае. Мы паяўляемся на сьвет з уроджанымі нам рухамі, якія называем адруховымі або рэфлексыўнымі і інстынктоўнымі. Калі мы выканаем першы раз ней-