заслугоўваючага на асуджэньне. У чалавека ёсьць уроджанае імкненьне паказаць сябе, а таму ўсьведамленьне ў нас самых нечага дадатняга, выклікае самазадаваленьне й наадварот. (Напр. уменьне іграць, сьпяваць, маляваць). Аднастайнасьць прадстаўленьняў выклікае пэўную апатыю й бяздзейнасьць, выяўляючуюся ў пачуцьці нуды.
Вышэй пералічаныя пачуцьці, страху, гневу, сораму ды іншыя, гэта віды пачуцьцяў эгаістычных (хоць часамі уласьцівы цэлай масе, натоўпу), бо ў іх аснове ляжыць інстынкт самазахаваньня. Вось-жа тыя пачуцьці, якія зьвязаны з захаваньнем асабістага жыцьця называюцца індывідуальнымі, эгоістычнымі або аўтопатычнымі, а тыя, якія зьвязаны з захаваньнем іншых індывідуумаў — соцыяльнымі пачуцьцямі альтруістычнымі або гэтэропатычнымі. Апошнія вынікаюць з пачуцьцяў эгаістычных і ўзьнікаюць ад спачуваньня аднае асобы другой. Адсюль паходзяць паняцьці: сяброўства, пашаны, удзячнасьці і каханьня (пачуцьці сымпатычныя). Каханьне — у найшырэйшым разуменьні ёсьць туга, якая зьяўляецца прадметам патрэбы іншае асобы. Каханы прадмет, або асоба, становіцца вельмі блізкай й як-бы ўласнасьцю другое асобы. Вось чаму кожнае імкненьне заўладаць ёю выклікае зайздрасьць, гнеў і нават помсту. Каханьне матчынае або бацькоўскае найлепшы узор сымпатычнага пачуцьця. Гэтыя пачуцьці мы заўважваем ня толькі ў людзей, але й жывёлаў. Пачуцьці соцыяльныя вельмі важны від сымпатычных пачуцьцяў, палягаюць яны ў тым, што пашыраюцца не на адну асобу, а на грамадзянства. Формы і віды грамадзкага пачуцьця розныя. У першую чаргу гаворыцца аб „любові да блізкага“ ў шырэйшым разуменьні гэтага слова (гуманнасьць) і любові да бацькаушчыны (патрыятызм). На гэтых-жа падставах будуецца палітыч-