трывалых, але як адныя, гэтак і другія аслабляюць арганізм чалавека.
Віды іншых пачуцьцяў. Пачуцьці, як было зазначана, выклікаюць пэўныя зьмены ў арганізме, як у нутры гэтак і звонку (біцьцё сэрца, прысьпешаны абег крыві, рухі, плач, сьмех, чырваненьне, пот і г. г.), але разам з гэтым знаходзяцца ў пэўным узаемаадношаньні між сабою. Іх можна падзяліць яшчэ і па іншаму прынцыпу: ніжэйшыя (прасьцейшыя) пачуцьці й вышэйшыя (складаныя). Прасьцейшыя пачуцьці: голаду, змору, холаду ды інш., зьвязаны з фізыолёгічнымі працэсамі, аднолькава адпавядаюць як інтэлігентнаму, культурнаму чалавеку, гэтак і дзікуну, стоячаму на першабытным ступені разьвіцьця. Затое пачуцьцёва вышэйшы момант: мараль, эстэтыка й г. д. — у адных і другіх неаднолькавая. Кажам аб эстэтычных перажываньнях або пачуцьцях. Бязумоўна, эстэтычныя перажываньні ўласьцівы ўсім людзям, розьняцца яны толькі характарам. Дзікун, які ўкладае каменчыкі, мае таксама эстэтычнае перажываньне, як і асоба, слухаючая музыку Бэтховэна. Эстэтычныя пачуцьці называюцца яшчэ безінтэрэсоўнымі. Безінтэрэсоўны яны ў тым сэньсе, што мы не зьмяняем прадмету, з якога чэрпаем перажываньне.
Разгледзім яшчэ некаторыя з прасьцейшых складаных пачуцьцяў.
Пачуцьце страху і гневу Страх,—гэта такі індывідуальны псыхічны стан, які наступае падчас небясьпекі. Сіла страху залежыць ад прадстаўленьняў пагражаючай небясьпекі й ўражлівасьці, а таксама ад нэрвовай сыстэмы. Фізычна пачуцьцё страху выяўляецца паніжэньнем жыцьцёвых функцыяў (біцьцё сэрца, дрыжаньне, сьціснутае дыханьне).
Гнеў—таксама індывідуальны псыхічны стан, калі індывідуум хоча рэагаваць ад’емна на прычыняную яму нейкую крыўду або шкоду і заўсёды