ючая даўжэйшы час аслабляецца й пераходзіць у няпрыемнасьць, так як і балючасьць праз даўжэйшы час трываньня — прытупляецца. Розум і сіла волі найлепшы рэгулятар пачуцьцёвага стану.
Клясыфікацыя пачуцьцяў. Пачуцьці ўзьнікаюць ад усемагчымых прадстаўленьняў і абставінаў, а таму могуць быць рожныя формы й праявы іх. Клясыфікаваць пачуцьці вельмі трудна, бо іх ёсьць вялікая колькасьць. Падзяліць усё-ж іх можна, перадусім, на дзьве групы; прыемныя й няпрыемныя, а таксама паводле сілы напружэньня. У апошнім прыпадку разьлічаем г. зв. духовы настрой і афэкты. Цэлы рад прадстаўленьняў, адбіваючыхся непаметна на пачуцьцях, у агульнай суме твораць духовы настрой („гумар“) вясёлы або сумны, гнеўны, дабрадушны ды інш.
Аффэкты. Кожнае пачуцьцё мае сваё асобае выяўленьне і сілу (інтэнсыўнасьць). Калі-ж пачуцьцё такой вялікай інтэнсыўнасьці, што робіць немагчымай нармальную псыхічную й цялесную дзеяльнасьць, тады маем дачыненьне з аффэктамі. Аффэкт — праява у вышэйшай ступені пачуцьцяў (шал, роспач, ярасьць і г. д.). Аффэкт паўстае раптоўна або разьвіваецца паступова, па меры таго, як чалавек паглыбляецца ў прадстаўленьне, выклікаючае пачуцьцё. Тут злучаецца рад працэсаў псыхічнага й фізіолёгічнага характару. Кант дзеліць аффэкты на стэнічныя або ўзбуджваючыя (напр. радасьць, гнеў, ярасьць, увадушаўленьне ды інш.) і астэнічныя або прыгнечваючыя (страх, сумлеваньне, перапалох ды т. падобныя). Аффэкты выклікаюць зьмену ў фізычным арганізьме; дзеюць ад’емна ў арганізьме, асабліва ў нэрвовай сыстэме і праяўляюцца ў гістэрычным плачы, сьмеху, дрыжэньні цела й г. д. Кароткатрывалыя аффэкты мацнейшыя ад доўга-