змораны, з накопленай энэргіяй, імкнецца да нейкай дзейнасьці й, наадварот, змораны чалавек імкнецца праз спачынак і падмацаваньне арганізму прыдбаць энэргію. Цікава, што ўжо ў старадаўнія часы грэцкі вучоны філёзаф Арыстотэль (384—322 да Н. Хр.) заўважыў гэта і выказаў думку, што ўмеркаванае ўзбуджэньне таго або іншага воргану зьвязана з прыемнасьдю, а неўмеркаванае з няпрыемнасьцю, болем і мукай. Зморанасьць у сутнасьці ёсьць пэўнае затручэньне арганізму. Асабліва цікавы экспэрымэнт для доказу гэткага цьверджаньня быў зроблены з сабакам. Сабаку ўсадзілі ў круцячаеся кола так, што ён быў змушаны ўвесь час перабіраць нагамі, як-бы бегчы ў коле. Калі-ж узялі потым кроў зморанага сабакі і прышчапілі да іншага, ня зморанага, дык і апошні выявіў зморанасьць.
Пачуцьцё ў прасьцейшых сваіх формах аднолькава адчуваецца малым і дарослым, дзікуном і культурным чалавекам; але пачуцьцё носіць суб’ектыўны характар і часамі рожніцу цяжка вытлумачыць. Хоцьбы ўзяць напр. радасьць скупца-багача і радасьць беднага рабочага ды інш. Пачуцьці нашыя разам з гэтым зьяўляюцца паказчыкамі душэўнага жыцьця, яны паглыбляюць нас самых у сябе г. ё. высоўваюць момант суб’ектыўнасьці, бо розныя ўражаньні ў розных асоб выклікаюць зусім розныя пачуцьці.
Сіла прыемнасьці й няпрыемнасьці не заўсёды аднолькавая. Найвялікшая ступень няпрыемнасьці будзе ўжо называцца балючасьцю, а для найвялікшае ступені прыемнасьці нават асобнага няма азначэньня. Кажуць: асалода, упаеньне, раскоша й г. д., але гэта азначэньні недакладныя. Індэфэрэнтнасьць — ня ёсьць адзнакай пачуцьця. Пачуцьцёвы стан трывае так доўга, пакуль не надыдзе нейкая зьмена ў арганізьме або мысьленьні. Ведамым ёсьць тое, што прыемнасьць, дзе-