як думку аб усіх прадметах пэўнае клясы наагул. Словы рака, сабака, рожа — ёсьць агульныя паняцьці. Калі мы кажам рака, то ня маем на думцы ані Нёману, ані Рэйну, ані іншае ракі, але раку наагул. У агульных паняцьцях разрозьніваем засяг і зьмест. Засягам агульнага паняцьця назавём усе прадметы, якія падпадаюць пад гэтае паняньце. Зьместам агульнага паняцьця — ўсе рысы, адзнакі, якія ўласьцівы ўсім прадметам данага засягу.
Чалавек не супакойваецца пазнаньнем паасобных зьявішчаў і прадметаў у сусьвеце, ён шукае пэўнага адказу на пытаньне: — чаму і дзеля чаго? — а дзеля гэтага, шукае адносінаў між прычынамі й вынікамі й патрабуе досьледу (post hoc? ergo propter hoc); шукаецца сувязь паміж папярэднім і наступным. 3 гэтага самага пачынае вынікаць патрэба суцэльнага пагляду на жыцьцё і сьвет, які й падае навука філёзофія, якая мае свае навуковыя мэтады досьледаў. Калі-ж сьветапагляд злучаны з культам г. ё. пачытаньнем надпрыродных істот, не абгрунтованы строгімі досьледамі й фактамі, абаснаваны на веры, перакананьні, гэтым самым ён зводзіцца да рэлігіі. У сераднявечныя часы разуменьні: навука, філёзофія і тэолёгія былі амаль што ідэнтычнымі й толькі пазьней настала разгранічэньне назоваў. Навука (веда) скіроўвае думкі да сапраўднасьці, да фактаў об‘ектыўна ўсімі прызнаных і на іх апірае вывады, у той час, як вера закладаецца на суб‘ектыуных мамэнтах і часта не правераных фактах.
Прынцыпам навуковага мысьленьня ёсьць у першай меры правідловасьць лёгічная, дастарчальнасьць фактаў і правідловае выслоўліваньне. Памылкі паўстаюць пры неправідловым паступаваньні ў разважаньнях (суджэньнях). Як трэба разважаць, каб не рабіць памылак, вучыць нас