Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лі становяцца карацейшымі, але лік дрыжаньняў павялічваецца.

Будова нашага вока такая, што ўзрокавы нэрв і сеткавіца рэагуюць на прыходзячыя з вон­ку хвалі і дрыжаньні сьветлавых касуляў. Пры гэтым зрокавы нэрв мае цэлы рад валокнаў.[1] Кожная трупа валокнаў мае тую ўласьцівасьць, што ўспрыймае толькі пэўны колер. Па тэорыі Гэльмгольца істнуе ў воку тры групы валокнаў. Падражненьне кожнае з гэтых групаў выклікае адчуваньне чырвонага, зялёнага або фіалёвага коляру. У залежнасьці ад ступені ўзбуджэньня пэўнае трупы валокнаў, атрымоўваем усемагчымыя адцені коляраў спэктру. Аднолькавае ўзбуджаньне трох групаў — дае белы колер. У доказ прыводзіцца наступны. досьлед: бярэцца кола і робіцца круцёлка з роўных паперак чырвонага, зялёнага і фіалетавага колеру. Пачаўшы круціць—атрымаем белы колер, бо яны зьліваюцца. (Гл. рыс. № 4). Калі-ж пэўная з азначаных групаў у воку пераважае, або мацнейшая за іншую, то атрымоўваецца хвароба нераспазнаваньня двух коляраў, або зьмешваньне. Асабліва распашырана зьмешваньне чырвонага колеру з зялёным (дальтанізм). Характэрна, што дальтанізм больш разьвіты ў мужчын чым у кабет. Закон фізыкі вучыць, што асьветленыя предметы адбіваюць ад сябе ўсе, або большасьць сьветлавых касуляў і таму яны здаюцца нам белымі, а другія — праглынаюць і здаюцца нам чорнымі (абсорбцыя). Значэньне ўзроку для псыхічнага жыцьця чалавека ёсьць вельмі вялікае, бо праз яго атрымоўваем каля ¾ уражаньняў з вонкавага сьвету.[2]

  1. Шырэй аб будове вока гл. у „Фізыцы“ (літ.) А. Н. Трэпкі і „Анатоміі і фізыелёгіі чалавека“ — Малышова.
  2. Зрэштай, усе нашыя ворганы чуцьцяў вельмі ўзалежнены між сабой, каб казаць аб пераважаючым значэньні адных або другіх.