Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЭЛЕМЕНТАРНЫЯ ПСЫХІЧНЫЯ ЗЬЯВІШЧЫ[1].

Чуцьцё. Элемэнтарным псыхічным зьявішчам, якое ня можна разлажыць на больш простыя, ёсьць чуцьцё (sensation). Я бачу, я трымаю пяро, я чую і г. д. Тэрмін чуцьцё стварыўся ад дзеяслова чуць (я чую боль, я адчуваю боль). Усё, што мы чуем, адчуваем, успрыймаем, як вынік дзеяльнасьці нашых ворганаў, называем чуцьцямі. Праз чуцьці мы пазнаем вонкавы сьвет. Калі я трымаю пяро, то я адначасна пазнаю яго, я здабываю веду аб даным пяры, я ведаю, якое яно: яго колер, цьвёрдасьць, гладкасьць і г. д. Усё гэта я пазнаю ворганамі зроку і дотыку. Чуць­ці гэтыя ўжо ня можна разлажыць.

Чуцьцё паўстае ў нашай сьведамасьці пасьля пэўнага раздражненьня нэрваў нашых вор­ганаў (зрокавага, слухавога і г. д.). Але гэтыя раздражненьні ў нашым арганізьме не прадстаўляюць яшчэ сабой чуцьця: мы мусім здаць сабе справу, што нас баліць, што мы бачым, інакш, усьведаміць гэты акт.

Пры бліжэйшым разглядзе, мы пазнаем у чуцьці тры мамэнты: фізычны, (прыходзячы з вонку), фізіолёгічны (адбываючыся ў на­шым арганізьме) і псыхічны (паўстаючы ў на­шай сьведамасьці). Псыхічныя зьявішчы, у чыстым выглядзе, самыя па сабе не сустракаюцца: яны злучаны з рознымі чуцьцёвымі працэсамі. Зна-

  1. Інакш гэты разьдзел можна назваць: „Псыхолёгія пазнаваньня“.