Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс псыхолёгіі.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

рыс № 2) Ёсьць цэлы рад гэткіх цэнтраў. Пры пашкоджаньні нэрвовага цэнтру ў мазгу, чалавек (таксама і жывёла) губляе здольнасьць рэагаваць. Напрыклад, здараецца, што чалавек на вонак мае нармальныя пальцы, але ня здольны пісаць (агра­фія), або мае нармальны на вонак язык і горла але ня можа гаварыць (афазыя) і г. д. Часта паўстае пытаньне: ці форма й абыймо чэрапу і вага мозгу ўплывае на душэўныя зьявішчы, ці не? На гэта адказу пэўнага пакульшто вучонымі ня дадзена, хоць большасьць схіляецца да цьверджаньня, што ад гэтага залежыць інтэлігэнцыя чалавека. Ведама, аднак, што вага мазгу чалавека ў сярэдням = 1286 грамау, а часамі сустракаецца нават звыш 2000 грам.; паверхня = 1588—2400 cm²

Рыс. № 2. Рысунак азабражае схэму г.зв. часьцінаў у галаўным мозгу. Па тэорыі лёкалізацыі, кожная з гэтых часьцінаў кіруе адпаведнымі здольнасьцямі і рухамі нашых ворганаў цела.


Рыс. № 2. Рысунак азабражае схэму г.зв. часьцінаў у галаўным мозгу. Па тэорыі лёкалізацыі, кожная з гэтых часьцінаў кіруе адпаведнымі здольнасьцямі і рухамі нашых ворганаў цела.

Розныя погляды на ўзаемаадносіны паміж целям і душой Істнуюць розныя погляды. й кірункі ў псыхолёгіі адносна ўзаемаадносінаў паміж целам і душою. Дуалістыя — гэта прадстаўнікі пагляду, што істнуе асобна матэрыя і асобна дух. Моністы вучаць: — цела і дух дзьве старонкі аднэй і тэй самай сапрауднасьці. Матэр‘ялісты цьвердзяць, што ўсе зьявішчы псы­хічныя можна вытлумачыць толькі рухамі матэрыі.[1] Тэорыя ідэнтычнасьці—што зьявішчы псыхічныя можна зьвесьці да фізычных і наадварот.

Клясыфікацыя псыхічных зьявішчаў. Усе псыхічныя зьявішчы неабходна падзяліць на гру­пы, або, інакш кажучы, склясыфікаваць іх. Клясы­фікацыя іх можа быць розная, у залежнасьці ад тых ці іншых пунктаў гледжаньня. У залежнасьці, напр, ад будовы, зьявішчы падзяліць можна на

  1. 3 гэткага матэр‘ялістычнага пункту гледжаньня разлядаецца й дасьледжваецца псыхолёгія ў Радавай Беларусі ды наогул у Радах). Найяскравейшым прыкладам такой аднабокай літэратуры ёсьць „Падручнік псыхолёгіі“ праф. Аўтар:Канстанцін Карніалаў|Карнілава]] й у беларускай мове, выданай у Менску, 1927 г.