Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Казацтва на Беларусі.

Брацтвы рабілі ў Беларусі культурна-нацыянальную працу. У склад брацтваў уваходзіла больш сьвядомая інтэлігэнтная частка грамадзянства. Але, апроч інтэлігенцыі, істнавала на Беларусі шматмільённая маса простага, працоўнага люду, якая гаравала куды больш інтэлігенцыі, бо яна зносіла ня толькі палітычны, нацыянальны і рэлігійны ўціск, але яшчэ і соцыяльна-эканамічны ўціск. Апалячаны і акаталічаны шляхціц быў для гэтай працоўнай мужычай масы панам і прыгоншчыкам. Ня маючы сілы змагацца з панам, мужык уцякаў ад яго туды, гдзе аблогам ляжалі вольныя землі, куды панская дзяржава яшчэ не працягнула сваіх рук, — на поўдзень, у шырокія дняпроўскія сьцяпы. Там толькі станавіўся ён вольным чалавекам, казаком. З цягам часу, усё больш народу шукала ратунку ад уціску на поўдні, і к пачатку XVII-га сталецьця паўднёвыя сьцяпы на сваім абшары сабралі вялікую грамаду казацкага люду. Казацтва, якое злажылася на паўднёвай украіне Рэчы Паспалітай адтрымала назву украінскага.

Апроч казацтва украінскага, мы ведаем яшчэ казацтва данское, каторае злажылася на паўднёвым краі Маскоўскай дзяржавы. Яно, таксама, злажылася з паднявольнага люду, які ўцякаў ад соцыяльнай няволі маскоўскага царства, каб зрабіцца вольным чалавекам. Калі казак данскі абураўся проці свайго гаспадарства з прычын палітыка-соцыяльных, то казак украінскі, сабраўшы ў свой склад беглых мужыкоў з Беларусі, абураўся з прычын ня толькі палітыка-соцыяльных, але і з прычын рэлігійных і нацыянальных. Яма паміж заходнім казаком і гаспадарствам была куды глыбей, чымся яма паміж гаспадарствам і ўсходнім казаком. Ось чаму казацкі протэст на захадзе быў такім моцным, бязупынным і крывавым.

Казацкія паўстаньні проці соцыяльна-эканамічнага, нацыянальнага і рэлігійнага польскага ўціску пачаліся яшчэ з канца XVI-га сталецьця. Лепшыя польскія каралі разумелі, якую небясьпеку нясуць гаспадарству гэтыя казацкія паўстаньні. Уладыслаў IV (1632—1648), які, больш-менш, шырока глядзеў на дзяржаўныя справы, хацеў палепшыць долю працоўнага люду і некаталікоў у Польшчы і абараніць казакоў ад панскіх пажаданьняў, але нічога ня мог зрабіць у гэтым напрамку, бо яму не даваў волі Сойм. Каралі ў Польшчы, у гэты час, ня мелі самі з ніякай свабоды і былі шляхоцкімі нявольнікамі. Яны мелі ўладу толькі на тое, каб даваць шляхце ўсё новыя і новыя прывілеі. Калі-ж шляхта бачыла, што кароль дзеля дзяржаўных інтарэсаў прыслухоўваецца да голасу працоўнага народу, то яна