Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Такім спосабам, Польшча з соцыяльнага боку прынесла нам уплыў панскі, з рэлігійнага боку — каталіцкі. Культурны і рэлігійны ўплыў пашоў толькі на вышэйшыя грамадзянскія клясы. Ніжэйшы кляс адтрымаў ад Польшчы прыгон і няволю, астаўшыся пры сваёй беларускай мове і нацыянальнасьці. Забіты і загнаны, пастаўлены ў стан „быдла“, ён забыў, навет, якую мову і якую нацыянальнасьць ён захаваў. У яго цёмным розуме ўсё перапуталася і злілося. Пан, каталік і паляк — з аднаго боку; мужык, і „тутэйшы“ — з другога боку, сталі для яго розуму сынонімамі. І да нашага часу астаўся гэты гістарычны перажытак, калі наш селянін лічыць, што пан, каталік і паляк — гэта ёсьць словы, которыя азначаюць адну і тую катэгорыю.

Трэба ад‘значыць, што Беларусь, як мага, праз увесь пэрыяд баранілася ад польскага культурна-нацыянальнага, рэлігійнага і соцыяльнага ўплыву. Гэтую барацьбу за нацыянальную культуру, веру і мужыцкую волю ўзялі на сябе брацтвы і вольнае казацтва. Брацтвы ўзялі на сябе абарону нацыянальна-культурную, а казацтва нацыянальна-соцыяльную.

Брацтвы на Беларусі.

Брацтвы ў сваім далёкім мінулым даходзяць аж да паганскіх часаў, яны маюць свой корань у старажытных звычаях рускіх славянаў. Яшчэ ў часы паганства, у нашых прародзічаў быў звычай сьвяткаваць свае сьвяты грамадою. На сьвяты сьпяваліся сьпевы-малітвы, сьпевы-падзякі, вадзіліся хараводы, рабіліся ігрышчы. Гэтыя ігрышчы зьбіралі да сябе жыхароў ня толькі аднае сялібы. Часта, як кажа і летапісец, ігрышчы бывалі „межю селы“. Разумеецца, што гэтае сьвяткаваньне грамадою магло істнаваць толькі тады, калі існавала нейкая арганізацыя, якая давала магчымасьць святкаваць разам.

Калі прышло хрысьціянства, то яно на Беларусі, як мы казалі, не руйнавала паганства, а згодна ўжывалася ім. Да нашага продка прышлі новыя багі. Хрыстос, Ляш, „Улас“, Мікалай, Ян і г. д. Хутка гэтыя багі пачалі зьлівацца з старымі багамі. Сьвяты на пачэсту старых багоў сталі зьлівацца з новымі хрысьціянскімі сьвятамі. Сьвята нараджэньня Хрыста зьлілося са сьвятам Сонца-Купалы, сьвята Яна — з сьвятам Сонца-Купалы, сьвята Ляша — з сьвятам Пяруна і г. д. Усе гэтыя сьвяты адбываліся пры грамадзе як і раней. Як і раней, сьвяты павінны былі арганізавацца асобнымі таварыствамі. Гэтыя гурткі-таварыствы пачалі гуртавацца вокала парафіяльнай цэрквы і палажылі пачатак брацтвам. Брацтвы пачалі клапаціцца аб тым, каб у выдат-