Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гаспадары, апроч Жыгімонта Аўгуста караля (таго нечага і ў людзі лічыць), бо той Падлесьсе вынішчыў, Ляхам менючыся. Але Жыгімонта Першага салодкая памяць яго, бо той немцаў, як сабак, ня любіў. А Літву і Русь нашу любіцельна мілаваў, і гаразда лепш нашыя за яго мяваліся“.

У тым, што Беларусь падпадала пад польскі ўціск, вінаваты ня столькі каралі сколькі іх дарадчыкі, каторыя паддаліся польскаму ўплыву і інтарэсы Польшчы ставілі вышэй інтарэсаў Беларусі. „Ня вельмі вінаваты кароль, больш яго дарадчыкі, што пры ім сядзяць і круцяць. Многа тут гэтакіх ёсьць, што хоць і наша костка, аднак-жа сабачым мясам абрасла і ваняець“.

Як відаць з „прамовы“ Мялешкі, беларуская палітычная думка не магла доўга згадзіцца са згубаю незалежнасьці і протэставала, як мага, проці той крыўды, якая была зроблена Люблінскай вуніяй. Зьмест твору Мялешкі быў блізкі да настрою грамадзянства канца XVI-га і пачатку XVII-га сталецьця. Яго добра чыталі і пашыралі. Ен бойка хадзіў з рук у рукі і быў вельмі популярны o тыя часы.

Разам з уціскам палітычным Польшча прынесла на Беларусь і соцыяльны ўціск. Ужо і ў папярэдні пэрыяд гісторыі Беларусі становішча ніжэйшага стану, сялянства было благім. Цяпер мужыку стала яшчэ горш. На Беларусь прышла рэспубліка паноў, якіх нішто не магло ўстрымаць. Уся ўлада была ў іх руках. Яны мелі ў сваіх руках Сойм, соймік, караля, цэнтровую і мясцовую адміністрацыю і ўзброеную сілу. Іх „злота вольнасьць“ была цяжкай няволяй для гаротнага, простага народу, каторы павінен быў карміць гэты кіруючы кляс белай косьці, цераз што сам быў у дрэнным эканамічным стане. Поўная залежнасьць ад пана і беднасьць прыгняталі яго. Да гэтага трэба дадаць што, апроч пана, мужык павінен быў мучыцца і здавальняць загады адміністрацыі, якая складалася з дробнай шляхты і, навет, простых людзей, каторыя былі прыбліжаны да асобы пана. Гэтыя падпанкі былі ня менш шкадлівыя для мужыка, чымся пан. Не дарма і да нашага часу мужык кажа, што лепш мець справу з панам, чымся з падпанкам.

Залежнасьць мужыка ад пана выяўлялася ня толькі ў тым, што ён быў моцна прыкуты да панскай зямлі і aпyтаны эканамічна. Пан, апроч таго, захапіў у свае рукі і суд над сваім падданым. Стварылася гэта не адразу. Раней, асобнымі соймавымі пастановамі, ставіліся ўсякія перашкоды да таго, каб мужык мог стаяць у судзе, як, роўны з усімі, грамадзянін гаспадарства. Паном даваліся правы судзіць мужыкоў па асабістых справах, фамільных і эканамічна-гражданскіх. Але ўжо ў 1573-м годзе быў выданы закон, каторы даваў пану права судзіць і накладаць