Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шчы, бо яна інкорпоравалася ў дзяржаўны арганізм Рэчы Паспалітай.

Становішча Беларусі пасьля вуніі з Польшчай.

Вунія паміж Польшчай і Літоўска-Беларускім гаспадарствам, якая адбылася ў 1569-м годзе, ня была вуніяю роўнага з роўным. Польшча скарыстала цяжкія ўмовы жыцьця Беларусі і налажыла сваю руку на нашу бацькаўшчыну. Ужо самая назва новага, створанага вуніяю, гаспадарства „Рэч Паспалітая Польская“ — сьведчыць аб гэтым. Палітычная незалежнасьць Літвы і Беларусі згублена. Адабраны ад вялікага князьства і сілком прылучаны да кароны такія багатыя, каштоўныя землі, як Падолія, Валынь, Кіеўшчына і Падлясьсе. Крыльля ў Літоўска-Беларускай дзяржавы адцяты. Нанесена крыўда палітычна мысьлячым людзям і патрыётам Беларусі. І доўга ня могуць лепшыя людзі Беларусі згадзіцца і забыць гэтую крыўду. Цікава ў гэтым сэнсе ад‘значыць адзін твор, пашыраны па Беларусі і вядомы пад назваю: „Прамова Івана Мялешкі, каштэляна Смаленскага, прамоўленая ў Варшаўскім Сойме ў прысутнасьці караля Жыгімонта III у 1589-м годзе“. Судзячы па зьместу гэтага твору, а таксама апіраючыся на пагляды вучоных спэцыялістых, мы павінны прызнаць, што гэта ёсьць хутчэй палітычны памфлет, палітычная і бытавая сатыра, чым соймавая прамова. Аўтор протэстуе проці польскага ўціску, як культурнага, так і палітычнага. Ен раўнуе старажытныя часы з сучаснымі яму, старых людзей — са сваімі сучасьнікамі і кажа, што раней было лепш. Раней гаспадары Літвы і Беларусі клапаціліся аб сваёй зямельцы, зьбіраліся тэрыторыі і каштоўнасьці, сваю бацькаўшчыну мілавалі: іх памяць салодкая. Апошняга Літоўска-Беларускага гаспадара, Жыгімонта II Аўгуста, каторы аддаў у няволю гаспадарства і падарыў Ляхам Падлясьсе і Валынь, аўтор ня можа навет лічыць за чалавека. Вось адпаведны вынятак з гэтага, напісанага ў беларускай мове, твору:

„Прышло мне з Вамі (пасламі Сойму) радзіці, а я на гэтакіх зьездах ніколі ня бываў і з каралём, Яго Міласьцю, ніколі не засядаў: толькі за пакойнікаў князёў нашых, каторыя каралявалі і што ваяводамі бывалі. Сэнтэнцый тых ня бывала, папросту правым сэрцам гаварылі. Палітыкі ня зналі, а ў рот праўдаю, як сольлю ў вочы, кідавалі. Скора-ж каралі больш немцаў, чым нас, улюбілі, зараз, што старыя нашыя сабралі, то ўсё немцам раздалі. Нашыя