Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

строў, і з паспольства — дробных гандляроў, прыказчыкаў і падмайстроў.

Гэтая дэмократызацыя павінна была прыпыніцца, бо ўсё жыцьцё навакола гарадоў ішло ў бок арыстократызацыі. Шляхта, каторая рабілася ўсемагутнаю ў гаспадарсьцьве, не магла пакінуць без свайго ўплыву мястовага жыцьця. Ужо з палавіны 15-га сталецьця пачынае яна касаваць незалежнасьць і самакіраваньне гарадоў. Пачынаюць гінуць з складу Сойму паслы ад гарадоў, мяшчане, каторыя маглі-б бараніць тых людзей, што іх паслалі ў Сойм, як сваіх прадстаўнікоў. З іх ухіленьнем гарады губляюць абарону сваіх інтарэсаў у законадаўчай дзяржаўнай установе. Кароль, які лічыўся абаронцам мяшчан, усё больш і больш пападае ў рукі шляты і робіцца абаронцам не мяшчанскіх, а шляхоцкіх інтарэсаў.

Найраней за ўсё, шляхціцы, меўшыя у гарадок зямлю, дабіліся права, так званай, юрыдыкі. Сутнасьць гэтай юрыдыкі была ў тым, што на зямлю шляхціца ў горадзе не пашыралася ўлада мястовага самакіраваньня. Шляхціц на сваёй зямлі ў месьце мог рабіць, што ён хацеў. Разумеецпа, гэты факт рабіў дэзорганізацыю палітычна-грамадзянскага жыцьця места. Апроч таго, права юрыдыкі мела і эканамічныя насьледкі. Шляхціц, меўшы юрыдыку, быў вольны ад усялякіх мястовых налогаў, якое-б ён рамеснае прадпрыемства не заводзіў на сваёй зямлі. А гэта рабіла ўбытак рамесьнікам гораду.

Затым, шляхціцы пачалі ўмешвацца ў мястовыя справы, карыстаючы з таго, што яны былі земляўласьнікамі ў месьце. Апроч таго, ў жыцьцё гораду ўмешваліся органы дзяржаўнае ўлады, напрыклад, павятовыя старасты, каторыя лічылі горад толькі адною з частак іх павету. Соймы, з свайго боку, ухвалялі такія пастановы, каторыя нішчылі горад, руйнуючы яго эканамічныя інтарэсы. Купцом, напрыклад, было забаронена беспасрэдна мець зносіны з замежнымі старонамі. Часта шляхта дабівалася таксіроўкі тавараў, каб гандляры не маглі ставіць на тавары вольныя цэны. З тавараў не таксіраваўся толькі хлеб, затым, што гэта быў тавар, які дастаўляла на рынак шляхта. Каб шляхціц не зьмяшаўся з мешчанінам, яму забаронена было гандляваць. З другога боку, гандляром было забаронена купляць нярухомую маетнасьць, каб яны не зрабіліся земляўласьнікамі. Такім спосабам, між гэтымі двума клясамі ўтваралася прорва.

Такі быў палітычна-соцыяльны стан Рэчы Паспалітай Польскай у тыя часы, калі яна ўзяла Беларусь пад свой уплыў. Само сабой разумеецца, што Беларусь павінна была прымаць і ў сваё жыцьцё асаблівасьці жыцьця Поль-