Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яны дзяліліся на 4 групы, па 7 сэнатараў у кожнай. Асобная група была пры каралі шэсьць месяцаў. Ніжэйшаю палатаю Сойму была пасольская ізба. Сюды ўходзілі дэпутаты-паслы ад асобых паветаў гаспадарства і гарадоў. Пасольская ізба была галоўнаю часьцю Сойму. Паслы выбіраліся на павятовых сойміках, каторыя зьбіраліся за шэсьць тыдняў да Вальнага Сойму. Выборчая акруга давала ад 1 да 8 паслоў у залежнасьці ад абшару тэрыторыі. Пасьля сойму паслы склікалі па паветах, так званыя рэляцыйныя соймікі, на каторых яны апавядалі чыннасьць Вальнага Сойму і давалі справаздачу перад сваімі выбірацелямі. Лік дэпутатаў Пасольскай Ізбы ў 16-м і 17 сталецьцях даходзіў да 200 пэрсон. Прадстаўніцтва ад гарадоў у пазьнейшыя часы мы ўжо ня бачым.

Вальны сойм склікаецца каралём праз кожныя 2 гады. Два разы яго засяданьні робяцца ў Польшчы, у Варшаве, і адзін раз на Беларусі, ў Горадне. Звычайна Сойм склікаецца ўвосень пасьля Сьв. Марціна, калі ўжо скончаны пільнейшыя вяскова-гаспадарскія работы. Працяг звычайнага Сойму шэсьць тыдняў. Пачынаецца Сойм урачыстым набажэнствам, пасьля якога йдзе абраньне маршалка Сойму. Калі Сойм адбываецца ў Польшчы, маршалкам абіраецца паляк, калі на Беларусі — беларус. Абраны маршалак абвяшчае аб пачатку працы Сойму. Найраней за ўсё йдзе праверка мандатаў, пасьля чаго Сэнат з Ізбаю робяць злучаныя пасяджэньні, на каторых урад дае адказ за сваю былую выканаўчую працу і ўносіць прапазыцыі аб далейшай. Выслухаўшы гэта, абедзьве палаты Сойму расходзяцца і працуюць кожная асобна. За тыдзень да канца Сойму зноў пачынаюцца сумесныя пасяджэньні Ізбы і Сэнату. Яны знаёмяць адно аднаго з сваімі пастановамі. Пастановы сходныя і зацьверджаныя каралём адтрымліваюць моц закону. З гісторыі Польшчы мы бачым, што Сойм, звычайна цікавіцца толькі тымі пытаньнямі, каторыя беспасрэдна, ці пасрэдна датычаць шляхоцтва, з прадстаўнікоў якога выключна складаецца Сойм. Пытаньні агульна-дзяржаўныя мала цікавяць, а то і зусім ня цікавяць паслоў і сэнатараў. Тут кароль польскі і яго ўрад могуць працаваць бескантрольна. Усе справы як у сойміках, так і ў Вальным Сойме павінны былі выяўляцца, як пастановы, аднагалосна. Трэба ад‘значыць, што ў старажытныя часы гэтая аднагалоснасьць часта дасягалася даволі лёгка. Але з працягам часу прынцып аднагалоснасьці ўсё больш і больш перашкаджаў справядлівай і нормальнай працы Сойму. Даволі было аднаму паслу не згадзіцца з пастановай большасьці і паставіць свае „veto“ „не дазваляю“, як гэта пастанова прыпынялася. Лепшыя людзі Польшчы яшчэ у пачатку 16-га сталецьця прабавалі змагацца з гэтым шкадлівым для гаспадарства прынцыпам, але ня здолелі дабіцца свае мэты. Шляхта ба-