даў дэкрэт аб злучэньні цэркваў. Даведаўшыся, што шмат праваслаўных надта абураны справай, зробленай без агульнай згоды Цярлецкім і Пацеем, кароль узяў пад сваю абарону як іх, так і другіх епіскапаў, каторыя падпісалі акт вуніі. Не хапала толькі саборнага зацьвярджэньня. Спагадчыкі вуніі думалі абыйсьціся і без сабору, але праціўнікі вуніі, жадаючыя зруйнаваць акт вуніі, зроблены без агульнай пастановы, трэбавалі, каб быў скліканы сабор.
Сабор быў скліканы ў Беларусі ў кастрычніку 1596 году. На сабор зьявіліся прадстаўнікі двох усходніх патрыярхаў, цараградзкага і александрыйскага., Як і трэба было спадзявацца, адразу вынік разлад паміж двома напрамкамі. Фактычна адбыліся два саборы. Адзін сабор складалі абаронцы вуніі пад старшынством львоўскага лацінскага арцыбіскупа, Сулікоўскага. Другі сабор складалі праваслаўныя, нязгодныя з вуніяй, пад старшынством львоўскага ўсходняга епіскапа, Гедзона Балабана, з прысутнасьцю прадстаўнікоў ад усходніх патрыярхаў. Вуніяцкі сабор зрабіў пасяджэньне ў берасьцейскай саборнай цэркве, а праваслаўны ў прыватным будынку, бо Пацей, епіскап Уладзімерскі, да епархіі якога належала Бярэсьце, аддаў прыказ зачыніць для праціўнікаў вуніі ўсе цэрквы гораду. Прадстаўнікі сабораў некалькі раз заклікалі на свае пасяджэньні сваіх супернікаў, але нічога з гэтага ня вышла. Кожны з сабораў засядаў асобна і застаўся пры сваёй уласнай думцы аб вуніі. Вуніяты абвесьцілі анатэму і лішылі сану епіскапаў, што не згаджаліся на вунію, а праваслаўныя зрабілі тое самае ў адносінах да сваіх супернікаў. Нягледзячы на такі канец сабору, польскі ўрад і рымскі папа пачалі офіцыяльна лічыць вунію адбытым фактам. На праваслаўную веру ўрад глядзеў, як на сэкту, „схізму“. У праваслаўных пачалі адбіраць цэрквы і манастыры, забралі Зофійскую саборную цэркву ў Кіеве. Па гарадох было забаронена адпраўляць праваслаўнае набажэнства.
Праваслаўныя ўтрымалі за сабою Кіева-Пячэрскі манастыр і мітрапалічую катэдру ў Кіеве. У далейшыя часы з ліку кіеўскіх мітрапалітаў сваею чыннасьцю праславіўся энэргічны і з вялікаю эрудыцыяю чалавек, Пятро Магіла. Яшчэ ў бытнасьць сваю архімандрытам Кіеўскай лаўры ён заснаваў пры ёй раней духоўную школу, каторую потым перарабіў у вышэйшую школу, акадэмію. Сюды ён выпісаў з усходу добрых профэсароў і зьбіраў вакол акадэміі і ў акадэмію моладзь, каторая шукала прасьветы. Гэтая школа доўга была цэнтрам прасьветы, як для заходніх рускіх, так і для Масквы.
Акт Берасьцейскай царкоўнай вуніі маець ня столькі царкоўнае, сколькі палітычнае і нацыянальнае значэньне. Гэтая вунія ёсьць працяг вуніі Люблінскай. Справа была