Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зьбірацца чаргова: адзін раз у Ліцьве і Беларусі, другі раз у Польшчы. Кароль павінен выбірацца і абвяшчацца тою і другою дзяржавамі асобна. Пасады ў кожнай дзяржаве даюцца толькі „тубыльцам“, ураджэнцам яе. Палякі стаялі за пяршынство Польшчы і за скасаваньне незалежнасьці Літвы і Беларусі: сойм павінен быць адзін, зьбірацца ён павінен у Польшчы і г. д. У сваіх прапазыцыях беларусы грунтаваліся на тых прывілеях, якія даваліся для Літоўска-Беларускай дзяржавы гаспадарамі: Казімерам IV, Аляксандрам, Жыгімонтамі, сутнасьць якіх была ў захаваньні правоў Літоўска-Беларускай дзяржавы. Палякі грунтаваліся, таксама, на асабістых граматах гэтых самых гаспадароў, як каралёў Польшчы, пры чым бралі такія граматы, якія паніжалі правы Літвы і Беларусі. Пры гэтым яны падкрэсьлівалі, што ў Польшчы былі каралі, а ў Ліцьве і Беларусі вялікія князі, каторыя былі па тытуле ніжэй за каралёў. Перагаворы ня прыводзілі да згоды. Ужо й тады некаторыя з вяльможаў прыкмецілі, што беларусы, ліцьвіны і палякі ніколі дабром ня згодзяцца, што згадзіць усіх іх немагчыма так, як немагчыма пераканаць гэбрэя на аснове новага тэстамэнту.

Для канечнага выяўленьня пытаньня быў назначаны сойм у Любліне на 23-е сьнежня 1568 году. Літоўска-Беларускія паслы зьбіраліся памалу. Больш-менш, значная большасьць іх сабраліся толькі к 10-му студзеня 1569 году. Ніводная з старон не хацела паступіцца сваімі думкамі. Бачачы, што ня можна дайсьці да ладу, Літоўска-Беларускія дэпутаты разьехаліся па хатах. Тады Палякі, апіраючыся на тым, што паўднёва-рускія землі: Падлесьсе, Валынь, Падолія некалі былі далучаны да Літоўска-Беларускага гаспадарства продкамі Ягялонаў, прасілі апошняга Ягялона дараваць гэтыя землі Польшчы. Жыгімонт так і зрабіў. Даведаўшыся аб гэтым, паслы Літвы і Беларусі зноў зьявіліся ў Люблін. Яны протэставалі проці таго, што было зроблена, кажучы, што Польшча ня мае права прылучаць да свае тэрыторыі землі, каторыя адвеку належалі да Літвы і Беларусі. Палякі не адступаліся ад зробленай імі крыўды. Яны бачылі, што Літва і Беларусь знаходзяцца ў такіх цяжкіх варунках, што ў іх няма магчымасьці аружжам бараніць свае правы; што Літва і Беларусь павінны будуць згадзіцца і на такую несправядлівую і крыўдную вунію. Справа ў тым, што Літоўска-Беларускаму гаспадарству на ўсходзе пагражала Масква, на поўдні пагражалі Татары і Туркі. Апроч таго, і Польшча стала-б ворагам, калі-б з ёю ня была зроблена вунія.

Бачачы, што ніякага ратунку няма, літоўска-беларускія паслы: Хадкевіч, Радзівіл і іншыя малілі палякоў і свайго апошняга вялікага князя з роду Ягелавага, каб яны не рабілі крыўды іх гаспадарству, не паніжалі яго і не